Прачынаюся ў Сібуі

Сямнаццацігадовая Яна прыехала ў горад сваёй мары Токіа, прагнучы толькі аднаго — застацца там назаўсёды. Аднак праўду кажуць: «Бойцеся сваіх жаданняў». Неўзабаве дзяўчыну зацягвае ў вір квартала Сібуя — чароўнае кола, з якога няма выйсця. Пакуль маладзейшая версія Яны блукае па сталіцы Японіі, трапляючы ў незвычайныя сітуацыі і шукаючы дарогу...

Сямнаццацігадовая Яна прыехала ў горад сваёй мары Токіа, прагнучы толькі аднаго — застацца там назаўсёды. Аднак праўду кажуць: «Бойцеся сваіх жаданняў». Неўзабаве дзяўчыну зацягвае ў вір квартала Сібуя — чароўнае кола, з якога няма выйсця. Пакуль маладзейшая версія Яны блукае па сталіцы Японіі, трапляючы ў незвычайныя сітуацыі і шукаючы дарогу дадому, дваццацічатырохгадовая Яна ў Празе вывучае япаністыку, шчыруе, каб атрымаць стыпендыю ў Токіа, і разам са старэйшым таварышам па вучобе ламае галаву над перакладам японскага апавядання. Лёс ягонага аўтара, напаўзабытага пісьменніка Кавасіты, будзе мець уплыў на падзеі значна большы, чым маглі б чакаць абедзве Яны…

Напісаны чытэльна, свежай размоўнай мовай дэбютны раман чэшскай япаністкі Анны Цымы — гэта гісторыя пра пошук дарогі да культуры, непадобнай да тваёй уласнай, пра неадназначнасць рэальнага свету і пра аблуднасць мары, якая здзяйсняецца.

  • Код товара: br000345
  • Автор: Анна Цыма
  • Издательство: Янушкевіч
  • Тип товара: Бумажная книга
  • Язык: Беларуский
  • Отзывы

    Отзывов пока нет.

    Будьте первым, кто оставил отзыв на “Прачынаюся ў Сібуі”

    Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

    Прокрутить вверх