Другая кніга з серыі твораў Джоан Роўлінг пра хлопчыка-чараўніка Гары Потэра. Пераклад Алены Пятровіч.
Другі год навучання Гары Потэра ў Хогвартсе зноў багаты на жахі і пакуты — празмерна фанабэрлівы новы прафесар Гілдэрой Локхарт, прывід па імені Румза Міртл, што жыве ў жаночай прыбіральні, і недарэчная ўвага з боку малодшай Ронавай сястры Джыні Уізлі. Але ўсё гэта аказваецца драбязой, калі ўзнікаюць сапраўдныя праблемы і нехта — або нешта — пачынае ператвараць вучняў Хогвартса ў камень. Можа, гэта Драка Малфой, яшчэ агіднейшы, чым звычайна? А можа, гэта Хагрыд, чыё таямнічае мінулае ўрэшце раскрылася? Ці, можа, гэта той, каго ў Хогвартсе падазраюць найбольш… сам Гары Потэр?
Отзывы
Отзывов пока нет.