“Ніколі болей” — збор сведчанняў пацярпелых ад палітычных рэпрэсій жыхароў горада Горадні. Успаміны адлюстроўваюць падзеі такой змрочнай з’явы нашай нядаўняй гісторыі, як камуністычныя рэпрэсіі. На жаль, гэтая нацыянальная трагедыя пачала забывацца грамадствам, што прывяло да яе паўтарэння. У першы раздзел кнігі ўвайшлі ўспаміны былых вязняў ГУЛАГа. Аўтары другога раздзела — сыны і дочкі рэпрэсаваных, якія выхоўваліся ў спецыяльных дзіцячых дамах і доўгі час насілі таўро дзяцей “ворагаў народа”, а таксама дзеці “раскулачаных”, выкінутыя разам з бацькамі з родных хатаў у неабжытыя мясціны расейская Поўначы і Сібіры і асуджаныя на выміранне.
Отзывы
Отзывов пока нет.